Нашы на Гавэрле

З 25 ліпеня па 2 жніўня навучэнцы Капцёўскай сярэдняй школы прымалі ўдзел у спартыўным паходзе 2-ой категорыі складанасці ва Ўкраінскіх Карпатах. Кіраўнік пахода – настаўнік фізічнай культуры Капцёўскай СШ Паўленка Сяргей Юр’евіч. У паходзе таксама прымалі ўдзел: дырэктар Гродзенскага раённага цэнтра турызма і краязнаўства Мацкевіч Аляксей Юр’евіч, загадчык аддзела турызма Гродзенскага абласнога Цэнтра турызма і краязнаўства Плугатарэнка Алена Ўладзіміраўна.
За дзевяць паходных дзён навучэнцы ў горных умовах прайшлі 122 кіламетры. Пакарылі восем горных вяршынь, а таксама самую высокую кропку Ўкраінскіх Карпат – Гавэрлу, вышыня якой 2061 метр над узроўнем мора. Удзельнікі пахода навучыліся выжываць і існаваць у горных умовах, пазнаёміліся з культурай і побытам жыхароў Заходняй Украіны і Закарпацця, гісторыяй края. Трэба зазначыць вельмі цёплыя і сяброўскія адносіны мясцовых жыхароў да грамадзян Беларусі. Брацтва і еднасць беларусаў і ўкраінцаў вітала ў паветры над Карпатамі.
Удзельнікі паходу выражаюць вялікую ўдзячнасць спонсару і мецэнату, які даў магчымасць нашым дзецям пазнаць прыгажосць Украінскіх Карпат Зальцману Леаніду Беніцыянавічу; а таксама Гродзенскаму абласному адзяленню “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз” за тэхнічную падтрымку, арганізацыю пахода, кантроль і прафесійнае суправаджэнне групы.

Павленко С.Ю., педагог дополнительного образования ГУО "ГРЦТДиМ"

ДАННЫЙ САЙТ БЫЛ СОЗДАН, ИСПОЛЬЗУЯ